Фота тэлеграм-канала "Мытныя органы Беларусі"
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва закрыла два астатнія кантрольна-прапускныя пункты на граніцы з Беларуссю. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Гэтай ноччу Літва закрыла рух у двух напрамках: з 3.00 праз пункт пропуску "Шальчынінкай" (з беларускага боку "Беняконі") і з 5.00 праз пункт пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог").

Цяпер у электроннай чарзе на выезд з Беларусі ў названых пунктах пропуску ўжо зарэгістравана звыш 1500 грузавікоў.
Беларуская мытня маніторыць сітуацыю на граніцы, аб змяненнях будзе паведамляцца дадаткова.-0-