Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2025, 09:36

Літва аднавіла рух праз пункты пропуску "Шальчынінкай" і "Мядзінінкай"

Фота тэлеграм-канала "Мытныя органы Беларусі"
Фота тэлеграм-канала "Мытныя органы Беларусі"
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва аднавіла рух праз пункты пропуску "Шальчынінкай" і "Мядзінінкай", паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

У ноч з 21 на 22 кастрычніка без папярэдняга паведамлення літоўскі бок часова спыняў афармленне ідучага ў абодвух напрамках праз граніцу транспарту ў міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") і "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог").

Па стане на 9.00 рух адноўлены. Афармленне транспарту літоўскімі кантралюючымі службамі ажыццяўляецца як на ўезд, так і на выезд.

Чэргі перад названымі пунктамі пропуску на выезд з Беларусі павялічыліся нязначна і складаюць па легкавым транспарце 40 аўтамабіляў, па грузавым - 1510 велікагрузаў, аўтобусаў - тры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі