Дональд Трамп. Фота Global Look Press
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца рэіндустрыялізаваць Амерыку ў тым ліку за кошт перацягвання прадпрыемстваў і вытворчых магутнасцей з Еўропы. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў балгарскі палітолаг Пламен Паскаў.
"Дональд Фрэдавіч Трамп гаворыць: Make America Great Again! А што значыць зрабіць Амерыку зноў вялікай? Трамп гаварыў, што трэба яе рэіндустрыялізаваць, вярнуць прадпрыемствы ў ЗША і даць работу амерыканцам, - адзначыў Пламен Паскаў. - Добра, прадпрыемствы вернуць у ЗША, амерыканцы пачнуць працаваць, але які будзе сабекошт прадукцыі, вырабленай у ЗША? Сабекошт будзе вышэйшы, чым у тавараў з Кітая або Еўропы. Узнікне пытанне, куды гэта прадаваць, таму што цана будзе неканкурэнтаздольнай".
Такім чынам, лічыць палітолаг, для вырашэння гэтай праблемы ЗША неабходна ліквідаваць канкурэнтаў. Гэта можа быць зроблена шляхам знішчэння тэхналагічнага патэнцыялу Еўропы. "Еўрапейцы, якія хочуць заставацца работнікамі вытворчасці, павінны пераехаць у ЗША. Тыя, хто не пераедзе, стануць банкрутамі. У Еўропе не павінна вырабляцца тое, што вырабляецца ў Амерыцы. Тэхналагічныя канкурэнты павінны быць знішчаны, што ўжо і адбываецца", - растлумачыў логіку амерыканскага лідара Пламен Паскаў.
З пункту гледжання ЗША, падкрэсліў ён, такая палітыка выглядае рацыянальнай і зразумелай. "Гэта можа не ўбачыць толькі лянівы. Для гэтага не патрэбны мікраскоп або лупа", - дадаў палітолаг.-0-