Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць удзельнічаць каля 200 наглядальнікаў ад СНД. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе краіны Садружнасці пацвердзілі сваю згоду вылучыць кандыдатаў у склад місіі СНД. На жаль, за выключэннем Украіны і Малдовы. Астатнія пацвердзілі", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.