Сцяг Панядзелак, 26 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2019, 14:48

Курц аб адкрыцці мемарыяла ў "Трасцянцы": гэта залог нашай агульнай памяці

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адкрыццё помніка "Масіў імёнаў" на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" стала залогам агульнай памяці беларускага і аўстрыйскага народаў аб ахвярах вайны. Аб гэтым федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў 28 сакавіка ў Мінску на "Вечары памяці" - мерапрыемстве, прысвечаным памяці ахвяр нацызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты помнік нашым ахвярам стаў знакам таго, што іх імёны вырваны з забыцця, і жэстам абвінавачання ў злачынствах, учыненых супраць іх, а таксама сімвалам нашага смутку", - сказаў кіраўнік аўстрыйскага ўрада.

Себасцьян Курц падкрэсліў, што ён прадстаўнік пакалення, якое, нягледзячы на маладосць, нясе важкую адказнасць за дастойнае захаванне памяці аб ахвярах тых гадоў: "Мы не маем намеру і не можам адварочвацца ад таго, што адбывалася непасрэдна ў Вене, сярод нас, ад тых злачынстваў, якія ўчыняліся ў Аўстрыі і суседніх рэгіёнах".

Федэральны канцлер выказаў удзячнасць усім, хто прымаў удзел у рэалізацыі ініцыятывы па стварэнні помніка аўстрыйскім ахвярам нацызму ў "Трасцянцы". "У нас з сённяшняга дня ёсць афіцыйнае месца памяці пра тых многіх, хто загінуў у лагеры смерці Трасцянец, выказваем вам нашу шчырую глыбокую ўдзячнасць", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі