Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўсе выбарчыя ўчасткі знаходзяцца пад кругласутачнай аховай. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў пасля ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, паведамілі БЕЛТА ў МУС.
З сённяшняга дня пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Міністр падкрэсліў, што ўсе выбарчыя ўчасткі ўзяты пад кругласутачную ахову. "Узмоцнены меры бяспекі ў грамадскіх месцах. Грамадзянам і гасцям рэспублікі не трэба хвалявацца. Нягледзячы на некаторыя ўкіды фэйкавай інфармацыі, што распаўсюджваюцца ў інтэрнэце, сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад нашым поўным кантролем", - сказаў Іван Кубракоў.
Таксама міністр праверыў нясенне службы супрацоўнікамі на ўчастку і даў шэраг канкрэтных даручэнняў.

Акрамя таго, дзясяткі першакурснікаў Акадэміі і Магілёўскага інстытута МУС упершыню рэалізавалі сваё выбарчае права і вырашылі зрабіць гэта ў стартавы дзень датэрміновага галасавання.-0-