Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2020, 17:25

Кіраўнікі дзяржорганаў у ліпені правядуць прыёмы грамадзян у Саўміне

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў правядуць у ліпені асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч правядзе асабісты прыём 8 ліпеня, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў - 10 ліпеня.

На 15 ліпеня запланаваны прыём грамадзян міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым, на 17 ліпеня - міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам.

Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа сустрэнецца з грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб 22 ліпеня, міністр адукацыі Ігар Карпенка - 24 ліпеня, міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч - 29 ліпеня, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі- 31 ліпеня.

Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.

Прыёмы праходзяць з 10.00 па адрасе вул.Савецкая, 9, пакой 103. Кантактныя тэлефоны: 8(017) 222-65-09, 222-63-69.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі