Сцяг Аўторак, 17 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2024, 11:57

Кіраўнік "Раскосмасу" прапанаваў пабудаваць беларускі модуль на новай расійскай арбітальнай станцыі

17 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны дырэктар карпарацыі "Раскосмас" Юрый Барысаў прапанаваў пабудаваць беларускі модуль на новай расійскай арбітальнай станцыі. Аб гэтым ён сказаў у час цырымоніі ўручэння ордэна і лістоў аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі прадстаўнікам "Раскосмасу", якая адбылася 17 снежня ў беларускім пасольстве ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юрый Барысаў нагадаў, што знакавай падзеяй у гэтым годзе быў палёт першага беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай. "Спадзяёмся, што гэта не апошні палёт. Мы цяпер распрацоўваем новую расійскую арбітальную станцыю і вельмі спадзяёмся, што на гэтай станцыі знойдзецца месца і беларускім касманаўтам", - сказаў ён.

"А яшчэ лепш, калі мы з вамі пабудуем асобны беларускі модуль у складзе нашай станцыі, які будзе даследаваць каляземную прастору на працягу многіх гадоў", - падкрэсліў кіраўнік "Раскосмасу".

Ідэю стварэння беларускага модуля на будучай арбітальнай станцыі падтрымалі і расійскія касманаўты. Так, Герой Расіі і ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі звярнуў увагу, што такі праект будзе мець як палітычнае, так і эканамічнае значэнне. "Стварыць свой модуль, які працаваў бы адносна незалежна на расійскай арбітальнай станцыі, было б выдатна. Гэта яшчэ больш узмацніла б інтэграцыю, узаемадзеянне паміж прамысловымі цэнтрамі", - упэўнены ён.

"Напэўна такое супрацоўніцтва дало б штуршок развіццю можа нейкіх новых напрамкаў, распрацоўцы новага абсталявання. Ад гэтага будуць толькі плюсы", - лічыць Алег Навіцкі.

Выканаўчы дырэктар па пілатуемых касмічных праграмах дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Герой Савецкага Саюза і Расіі Сяргей Крыкалёў заўважыў, што касманаўтыка - гэта не толькі палёты, але і правядзенне сумесных даследаванняў, эксперыментаў, апрацоўка атрыманых вынікаў, дастаўка абсталявання. Паводле яго слоў, на новай расійскай станцыі, як раней на "Салюце", "Міры" і МКС, таксама будзе праводзіцца міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку правядзенне сумесных пілатуемых палётаў. "І як аб вяршыні ўсяго можна гаварыць аб стварэнні сумесных модуляў", - дадаў Сяргей Крыкалёў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі