Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лютага 2022, 18:03

Касцевіч: вялікая ўвага ўдзяляецца сацыяльнай падтрымцы пажылых грамадзян

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца сацыяльнай абароне грамадзян. Аб гэтым на сустрэчы з пенсіянерамі Смалявіцкага раёна расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы гаворым аб сацыяльнай падтрымцы пажылых грамадзян, то ў сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва існуюць механізмы, дзейснасць якіх пацвярджаецца шматгадовай практыкай прымянення. У краіне сфарміравана сістэма сацыяльнай абароны грамадзян. Сацыяльнае абслугоўванне ажыццяўляюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў і 83 дамы-інтэрнаты для пажылых і інвалідаў", - паведаміла Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, у існуючай дэмаграфічнай сітуацыі асабліва высокі попыт на сацыяльныя паслугі. Сёння яны аказваюцца больш як 150 тыс. грамадзян. Акрамя таго, міністр расказала аб прыярытэтных напрамках у развіцці сацыяльнага абслугоўвання.

"Прыярытэты ў развіцці сацыяльнага абслугоўвання аддадзены такім формам аказання сацыяльных паслуг, калі чалавек можа заставацца дома ў прывычных для сябе ўмовах. Аказанне такіх паслуг дазваляе пажылым грамадзянам як мага даўжэй знаходзіцца ў дамашніх умовах і весці самастойна сваю жыццядзейнасць з дапамогай сацыяльных работнікаў", - дадала Ірына Касцевіч.

Яна згадала і розныя формы сацыяльнага абслугоўвання, якія прадыктаваны бягучай дэмаграфічнай сітуацыяй. У прыватнасці, размова ішла пра паслугу дзённага догляду і замяшчальнай сям'і.

"Улічваючы дэмаграфічныя працэсы, з кожным годам у сістэме ўкараняюцца новыя формы работы. Напрыклад, паслуга дзённага догляду - для пажылых грамадзян з кагнітыўнымі парушэннямі. Яе атрымальнікамі сталі амаль 300 чалавек. Паслуга па навучанні навыкам догляду - для сваякоў, якія ажыццяўляюць догляд непрацаздольных членаў сям'і. За год такія паслугі атрымаў 651 чалавек. Альтэрнатывай сацыяльнаму абслугоўванню дома з'яўляецца аказанне сацыяльных паслуг у замяшчальнай сям'і - форма сацыяльнага абслугоўвання, якая была ўкаранёна на практыцы ў 2018 годзе. У замяшчальных сем'ях сацыяльныя паслугі атрымліваюць 312 пажылых грамадзян. Пры гэтым памочнікам у 129 такіх сем'ях выплачваецца ўзнагароджанне ў сувязі з доглядам маламабільных інвалідаў I групы", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі