Ігар Карпенка
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары мы праводзім для сваёй краіны і свайго народа, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадает карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы назіраем дэструктыўную работу ў сацыяльных сетках. З-за мяжы мы чуем пэўныя заклікі галасаваць або супрцаь усіх, або байкатаваць выбары. Чуваць таксама заявы аб непрызнанні выбараў. Хачу падкрэсліць, што выбары мы праводзім у першую чаргу для сваёй краіны і свайго народа", - сказаў Ігар Карпенка.
Назіраецца цікавасць грамадзян да электаральнай кампаніі, падкрэсліў кіраўнік ЦВК. "Аб чым сведчаць шматлікія звароты і сустрэчы ў працоўных калектывах, з моладдзю, праводзімыя Цэнтральнай камісіяй. З пачатку кампаніі па выбарах Прэзідэнта праведзена больш за 40 такіх сустрэч. Больш таго, заклікі, якія падштурхоўваюць да зрыву або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, назначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем", - дадаў Ігар Карпенка.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-