Сцяг Пятніца, 10 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2025, 12:56

Карпенка: інфармацыйна-даведачны цэнтр па кансультаванні грамадзян прыняў больш за 600 зваротаў

Ігар Карпенка
Ігар Карпенка
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйна-даведачны цэнтр па кансультаванні грамадзян прыняў больш за 600 зваротаў, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ЦВК прытрымліваецца прынцыпаў галоснасці і адкрытасці ў сваёй рабоце. Падрабязныя звесткі аб выбарах Прэзідэнта размяшчаюцца на сайце ЦВК. Інфармацыю таксама можна атрымліваць на сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў", - адзначыў кіраўнік ЦВК.

"У Цэнтрвыбаркаме працуе інфармацыйна-даведачны цэнтр па кансультаванні грамадзян. Больш за 600 зваротаў прынята ўжо. Даюцца растлумачэнні заканадаўства, аказваецца дапамога ва ўдакладненні звестак аб участках для галасавання і інш.", - сказаў Ігар Карпенка.

Кіраўнік ЦВК таксама дадаў, што кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у планавым рэжыме ў адпаведнасці з вызначанымі законам тэрмінамі і этапамі.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі