Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў, як будуць галасаваць грамадзяне з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"ЦВК традыцыйна прымае цэлую пастанову для арганізацыі ўмоў для галасавання грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. Мы падрыхтавалі трафарэты для сляпых людзей. Мы падрыхтавалі шрыфтам Брайля інфармацыю аб усіх кандыдатах у Прэзідэнты. На ўчастках для людзей з аслабленым зрокам ёсць павелічальнае шкло. Ёсць інфармацыя, якая сёння транслюецца для глухіх людзей у выглядзе жэставай мовы, - расказаў Ігар Карпенка. - Мы стараемся ўчасткі размяшчаць на першых паверхах будынкаў для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пры камісіях працуюць валанцёры, якія акажуць дапамогу. Ёсць магчымасць прагаласаваць дома. Заяўка падаецца або вусна, або пісьмова. Можа быць у тым ліку праз другіх асоб пададзена заяўка ва ўчастковую камісію. У дзень выбараў яна павінна быць пададзена не пазней за 18.00".
Сёння ў рамках акцыі "Беларусь выбірае" прайшла прэзентацыя кніг "Сімвалы суверэннай Беларусі" і "Выборы в Беларуси. Коротко о главном", выдадзеных шрыфтам Брайля. У рамках мерапрыемства адбылася перадача кніг абласным бібліятэкам, а таксама спецыяльным школам для дзяцей з парушэннем зроку.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-