Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2021, 20:00

Качанава расказала пра сустрэчу з Ціханоўскай сам-насам

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў дакументальным серыяле "Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі" расказала пра асабістую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай. Першы выпуск серыяла "Змова" паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Звычайная жанчына, якая паўтарала шмат разоў, што нічога не разумее ў палітыцы. На што я ёй сказала: калі вы не разумееце ў палітыцы і ў нечым сумняваецеся, трэба хаця б пазаймацца, вывучыць, пачытаць нешта, паглядзець тэлебачанне, каб больш глыбока разабрацца ў гэтых працэсах, таму што яны няпростыя. Я з ёй потым засталася сам-насам і сказала ёй: "Света, вы мне ў дочкі падыходзіце. Але вы падумайце, што вы робіце. Гэта ж наша краіна, мірная, спакойная краіна. У што яна можа ператварыцца", - расказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, Святлана Ціханоўская тады з дрыжаннем у голасе адказала, што не ведае, што ёй рабіць далей. "Яна паўтарала некалькі разоў, што "я нічога не разумею ў палітыцы". Відаць, што чалавек, які абсалютна выпадкова трапіў у гэту сітуацыю, звычайная перапалоханая жанчына. Вось якое ў мяне склалася ўражанне аб той сустрэчы", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Калі менавіта прайшла гэта сустрэча і пры якіх абставінах, у фільме не ўдакладняецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі