Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2022, 20:25

Качанава правяла селектарную нараду аб процідзеянні распаўсюджванню COVID-19

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталля Качанава правяла селектарную нараду па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Гэтыя пытанні знаходзяцца на асабістым кантролі старшыні Савета Рэспублікі.

У нарадзе прынялі ўдзел міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінска Алена Богдан, галоўныя ўрачы ўсіх бальніц і паліклінік, галоўныя санітарныя ўрачы раёнаў.

Адзначалася, што распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі ў Мінску ідзе на спад.

Былі абмеркаваны пытанні работы амбулаторна-паліклінічнага звяна ў выхадныя і святочныя дні, дзяжурства спецыялістаў хуткай медыцынскай дапамогі, правядзенне работ па дэзынфекцыі пасля COVID-19 і адкрыццё стацыянараў для работы ў планавым рэжыме.

Галоўурачы таксама расказалі аб наяўнасці на складах лекавых сродкаў і неабходных для работы стацыянараў медыцынскіх вырабаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі