10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працуючы над законапраектамі, важна ўлічваць прапановы і пажаданні грамадзян, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання сёння правялі адзіны дзень прыёму грамадзян у кожным раёне горада Мінска. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла прыём у дзяржаўным прадпрыемстве "ЖЭУ нумар 4 Цэнтральнага раёна г.Мінска".
"Пытанні абсалютна разнапланавыя. Мы праводзім прыём грамадзян у Мінску, але разам з тым прыязджаюць людзі з рэгіёнаў", - сказала Наталля Качанава.
Спікер адзначыла: "Для нас, хто працуе непасрэдна з законапраектамі, з нарматыўнымі прававымі актамі, вельмі важна чуць, што гавораць людзі. І сёння такія пытанні прагучалі".

"Перш за ўсё гэта датычыцца зямельных пытанняў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспартных зносін. Трэба вывучыць перыядычнасць рэйсаў чыгуначнага транспарту, міжгародніх аўтобусаў, расклад руху маршрутных аўтобусаў і маршрутных таксі для таго, каб кожны чалавек меў права дабрацца да запланаванага месца. Мы павінны ўлічваць тыя пытанні, якія ўзнікаюць у нашых грамадзян", - дапоўніла Наталля Качанава.-0-
Фота Сяргея Шэлега