Сцяг Серада, 25 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2019, 18:20

Качанава па даручэнні Прэзідэнта сустрэлася ў Магілёве з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння ў Магілёве сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай цыганскай дыяспары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падставай для размовы сталі скаргі, агучаныя ў сродках масавай інфармацыі, на парушэнні ў ходзе праверачных мерапрыемстваў па факце гібелі інспектара ДПС Яўгена Патаповіча. Тых, хто звярнуўся, Прэзідэнт пачуў, накіраваўшы свайго прадстаўніка для грунтоўнай размовы.

Наталля Качанава за сітуацыю, што здарылася, прадстаўнікам мясцовай дыяспары прынесла прабачэнні, калі сапраўды ў час расследавання абставін справы мелі месца факты некарэктных дзеянняў. Таксама кіраўнік Адміністрацыі акцэнтавала ўвагу, што па ўсіх скаргах і зваротах будуць праведзены разборы, і асабліва адзначыла, што міжэтнічны мір і згода ў нашай краіне з'яўляюцца безумоўным прыярытэтам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі