19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насельніцтва павінна атрымліваць кваліфікаваную, якасную медыцынскую дапамогу, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску Наталля Качанава па выніках пасяджэння Мінгарвыканкама "Аб прымаемых мерах па развіцці сістэмы аховы здароўя г.Мінска і дэмаграфічнай сітуацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ёсць пытанні, якія трэба вырашаць. Але на самай справе тое, што сёння робіцца ў горадзе Мінску з боку органаў улады, вядома, заслугоўвае слоў адабрэння. Таму што ўсе праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у медыцынскай супольнасці горада Мінска, вырашаюцца вельмі хутка і аператыўна. Я маю на ўвазе будаўніцтва, рэканструкцыю, мадэрнізацыю аб'ектаў аховы здароўя. Гэта і набыццё медыцынскага абсталявання, лекавых сродкаў. І мы гэта бачылі, - адзначыла Наталля Качанава. - Я ж не проста так гавару. Мы прайшлі разам COVID-19, і я бачыла, калі горад сам дадаткова закупляў вакцыны, неабходныя прэпараты. І сёння яны працуюць менавіта так: усё, што сёння трэба для нармальнага функцыянавання сістэмы аховы здароўя ў горадзе Мінску - улады вырашаюць вельмі хутка".
"Мы пачулі лічбы і паказчыкі ў сістэме лячэння анкалагічных захворванняў. Гэтыя паказчыкі вышэй за рэспубліканскія - тады, калі вызначаецца большы працэнт хворых на першай і другой стадыі. А гэта практычна большы працэнт вылячэння, аб гэтым гавораць анколагі. Таму сёння такіх урачоў і спецыялістаў у горадзе стымулююць дадатковымі выплатамі, - дапоўніла Наталля Качанава - Таму ўсё, што робіцца ў нашай сістэме аховы здароўя, вядома, заслугоўвае слоў адабрэння: і ахоп установамі аховы здароўя, і набыццё лекавых прэпаратаў. У прыватнасці недзе, вядома, нейкія пытанні могуць быць, безумоўна. Але гэта ўсё залежыць ад тых, хто ўзначальвае ўстанову аховы здароўя. Таму мы сказалі, што сёння трэба вельмі ўважліва арганізаваць работу кожнай установы, якая будзе нацэлена на аказанне кваліфікаванай, якаснай медыцынскай дапамогі жыхарам горада Мінска".
Асноўная мэта развіцця аховы здароўя Мінска - павелічэнне працягласці жыцця, колькасці насельніцтва, зніжэнне ўзроўню смяротнасці і інваліднасці, выкананне правоў грамадзян у сферы аховы здароўя. Паляпшэнне паказчыкаў здароўя насельніцтва і дзейнасці арганізацый сістэмы аховы здароўя заснавана на пастаяннай мадэрнізацыі тэхналагічнай базы галіны, укараненні дасягненняў медыцынскай навукі і адукацыі, паляпшэнні кадравага складу. Адзначаецца станоўчая тэндэнцыя з павелічэннем паказчыка замацавальнасці, укамплектаванасці па занятых стаўках пры змяншэнні цякучасці ўрачэбных кадраў.
"Ёсць пытанні, якія трэба вырашаць. Але на самай справе тое, што сёння робіцца ў горадзе Мінску з боку органаў улады, вядома, заслугоўвае слоў адабрэння. Таму што ўсе праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у медыцынскай супольнасці горада Мінска, вырашаюцца вельмі хутка і аператыўна. Я маю на ўвазе будаўніцтва, рэканструкцыю, мадэрнізацыю аб'ектаў аховы здароўя. Гэта і набыццё медыцынскага абсталявання, лекавых сродкаў. І мы гэта бачылі, - адзначыла Наталля Качанава. - Я ж не проста так гавару. Мы прайшлі разам COVID-19, і я бачыла, калі горад сам дадаткова закупляў вакцыны, неабходныя прэпараты. І сёння яны працуюць менавіта так: усё, што сёння трэба для нармальнага функцыянавання сістэмы аховы здароўя ў горадзе Мінску - улады вырашаюць вельмі хутка".
У горадзе ёсць усё для аказання высакаякаснай медыцынскай дапамогі мінчанам. "І калі сёння выступаў старшыня камітэта па ахове здароўя, ён дакладна адзначыў, што патрэбны проста ўважлівыя адносіны медыцынскага персаналу да пацыентаў. Таму што ўсё для таго, каб вызначыць на больш ранніх стадыях захворванні - ці то анкалагічныя, ці то сістэмы кровазвароту, у горадзе ёсць. Ствараюцца скрынінгавыя цэнтры, якія сёння працуюць эфектыўна. Будуць у далейшым адкрывацца такія цэнтры. Рэабілітацыйныя цэнтры будуць далей адкрывацца, таму што рэабілітацыя патрэбна людзям, якія перанеслі захворванні сістэмы кровазвароту, такія як інсульт, інфаркт, - падкрэсліла спікер. - Другое, для таго, каб замацоўваліся медыцынскія кадры ў Мінску, патрэбны пэўныя стымулы. У сувязі з гэтым пабудаваны інтэрнат на 1200 месцаў. Па сутнасці, гэта добрыя ўпарадкаваныя маламетражныя кватэры. Яшчэ будуецца інтэрнат для таго, каб замацоўваць медыцынскія кадры. Павялічылі набор у медыцынскія каледжы для таго, каб больш спецыялістаў сярэдняга звяна працавала ва ўстановах аховы здароўя".
На працягу апошніх гадоў у сталіцы дасягнуты і захаваны пэўныя пазітыўныя змяненні ў асноўных паказчыках здароўя насельніцтва: палепшыліся даступнасць якасных медыцынскіх паслуг, паказчык цяжкасці першаснага выхаду на інваліднасць асоб працаздольнага ўзросту, зменшылася аднагадовая лятальнасць пры злаякасных новаўтварэннях, адзначаецца нізкі ўзровень дзіцячай смяротнасці і смяротнасці сярод немаўлят. З 2023 года ў горадзе стабільная эпідэміялагічная абстаноўка.
У апошнія гады ўдзяляецца значная ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Мінска. Напрыклад, у 2021-2024 гадах уведзена ў эксплуатацыю 7 карпусоў стацыянарных устаноў, 3 новыя паліклінікі, 2 амбулаторыі ў мікрараёне Сокал і жылым комплексе Лазурыт. Таксама выкананы капітальны рамонт дзіцячага цэнтра па стаматалогіі, 6-й, 16-й і 36-й паліклінік, падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі і будынка філіяла 19-й дзіцячай паліклінікі, размешчаных па вул. Кедышкі.-0-
Фота Віталя Піваварчыка