Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 13:36

Качанава: мы павінны захаваць мір, стабільнасць і спакой на сваёй зямлі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны захаваць мір, стабільнасць і спакой на сваёй зямлі, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Сёння спікер сустракаецца з работнікамі банкаўскай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, мы занепакоены той сітуацыяй, якая складваецца на нашых паўднёвых граніцах. Аб гэтым гаварыў учора і Прэзідэнт. І гэта не можа нас не хваляваць. Таму што гэта дружалюбны для нас народ. З Украінай нас звязваюць не толькі цесныя гістарычныя, але і роднасныя сувязі. Але разам з тым мы цудоўна разумеем, што павінны захаваць мір, стабільнасць і спакой на сваёй зямлі. Таму сцягванне войскаў, нагнятанне сітуацыі - гэта, на мой погляд, недапушчальна", - сказала Наталля Качанава.

Спікер адзначыла, што голас беларускіх парламентарыяў заўсёды гучыць на міжнароднай арэне. "Мы, члены Савета Рэспублікі, парламентарыі звяртаемся перш за ўсё да сваіх калег у гэтых краінах: давайце глядзець праўдзе ў вочы, давайце чуць адзін аднаго. Можна ж вырашаць пытанні перагаворамі за круглым сталом, не выклікаючы адзін у аднаго нейкага непаразумення. І тыя заявы, якія робяць нашы калегі ва Украіне, неправамерныя ў дачыненні да Беларусі. Гэта проста недастойна, мне здаецца, звання дэпутата, які павінен несці праўду людзям, - падкрэсліла яна. - Ва Украіне сёння, дарэчы, мала інфармуюць насельніцтва аб тым, што адбываецца ў Беларусі. А людзі ж павінны ведаць, як жывуць іх суседзі і браты. Бо гэта ж не за тысячы кіламетраў, а зусім побач".

Наталля Качанава падкрэсліла, што з боку Беларусі ніколі не зыходзіла агрэсіі. "Мы тыя людзі, якія помняць сваю гісторыю, свае карані. Мы помнім, што было на нашай зямлі, і не адзін раз, таму мы зробім усё для таго, каб не дапусціць ніякіх ваенных дзеянняў. І, калі задумацца, што сёння важна для кожнага чалавека - вядома, каб быў мір і спакой, каб ты мог быць упэўнены ў сваёй будучыні", - канстатавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі