12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску затрыманы каардынатары масавых беспарадкаў, адзін з іх кіраваў дзеяннямі паплечнікаў з гасцініцы, паведамляе БЕЛТА.
Адзін з затрыманых, мінчанін, здымаў нумар на 17-м паверсе гасцініцы "Беларусь". Адтуль і каардынаваў акцыі.
Мужчына кіраваў дзеяннямі трох падпарадкаваных асоб. Яны ў сваю чаргу кіравалі сотнямі.-0-