Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Падвядзенне вынікаў уступнай кампаніі - 2024" расказаў аб тым, якія спецыяльнасці сталі самымі папулярнымі ў абітурыентаў ВНУ ў 2024 годзе.
На ўзроўні вышэйшай адукацыі самымі папулярнымі сталі "стаматалогія" ў БДМУ, "сусветная эканоміка" ў БДУ і "праграмная інжынерыя" ў БДУІР, прахадны бал на якія склаў 395 з 400. "Крыху менш, 391 бал, - на спецыяльнасць "прыкладная інфарматыка" ў БДУ. Але тут ёсць такая асаблівасць, што ў медыцынскія ВНУ ў гэтым і мінулым годзе да 80 працэнтаў дзяцей паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. З-за гэтага колькасць месцаў для паступлення на агульных падставах была невялікай", - расказаў Сяргей Пішчоў.
Таксама начальнік галоўнага ўпраўлення адзначыў рост папулярнасці спецыяльнасцей фізіка-матэматычнага профілю.
Далей эксперт агучыў спецыяльнасці з самым высокім конкурсам. "На спецыяльнасць "графічны дызайн і мультымедыядызайн" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы зафіксаваны конкурс больш як 20 чалавек на месца. Таксама, традыцыйна, вялікія конкурсы на ІТ-спецыяльнасці і на спецыяльнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту", - падкрэсліў Сяргей Пішчоў.
Пры гэтым спецыяліст падкрэсліў, што конкурс - не зусім аб'ектыўны паказчык папулярнасці спецыяльнасці. "Напрыклад, калі на якую-небудзь спецыяльнасць аб'яўлена пяць бюджэтных месцаў і дакументы падае 20 чалавек, то конкурс атрымліваецца чатыры чалавекі на месца. А, напрыклад, на спецыяльнасць "лясная гаспадарка", дзе план прыёму на бюджэт 100 чалавек, каб атрымаўся конкурс пяць чалавек на месца, павінны падаць дакументы 500 чалавек", - адзначыў Сяргей Пішчоў.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.