Сцяг Чацвер, 19 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2024, 10:00

Як праграмны комплекс "Адно акно" спрасціў камунікацыю дзяржорганаў і грамадзян

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік дырэктара РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" Дзяніс Жукаў расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Служба "адно акно": вектары развіцця", як праграмны комплекс "Адно акно" спрасціў камунікацыю дзяржорганаў і грамадзян.

Праграмны комплекс "Адно акно" - гэта аўтаматызаванае рабочае месца, якое першапачаткова стваралася для спрашчэння працэсаў прыняцця заяў ад зацікаўленых асоб. "Пры гэтым неабходна было забяспечыць хуткую працаздольнасць з боку супрацоўнікаў службаў, а таксама прыняцце заяў па ўстаноўленай форме з фарматна-лагічным кантролем, без памылак, памылак друку, таму што ўсё гэта, зразумела, выклікала рызыкі адмовы ў далейшым прыняцці адміністрацыйных рашэнняў або прыняцці заяў на апрацоўку", - расказаў Дзяніс Жукаў.

Але жыццё не стаіць на месцы і ў далейшым пры развіцці праграмнага комплексу былі рэалізаваны адпаведныя функцыі для супрацоўнікаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія непасрэдна ўжо разглядаюць гэтыя пакеты дакументаў, а таксама для супрацоўнікаў розных дзяржорганаў, у паўнамоцтвы якіх уваходзіць прыняцце канкрэтных адміністрацыйных рашэнняў.

"Некалькі гадоў таму налічвалася крыху больш за 2 тыс. карыстальнікаў праграмнага комплексу "Адно акно". На сённяшні дзень - гэта 8158 супрацоўнікаў. Пры гэтым супрацоўнікі службы "адно акно" складаюць менш за 25 працэнтаў, а ўся астатняя колькасць - гэта якраз супрацоўнікі мясцовых органаў улады і розных дзяржаўных оргнаў. Увогуле на гэты момант да праграмнага комплексу падключана 2115 дзяржаўных органаў і арганізацый службаў "адно акно" па ўсёй краіне. Пры гэтым, калі мы гаворым аб тым, што ўсе яны працуюць у адзіным лічбавым асяроддзі, зразумела, забяспечваецца і тое, што яны працуюць па адных правілах, з аднымі фарматамі, з аднымі дакументамі і з аднымі і тымі ж электроннымі сэрвісамі і запытамі ў тыя ці іншыя дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы для акумулявання неабходнай ім для прыняцця рашэнняў інфармацыі", - адзначыў намеснік дырэктара.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі