Сцяг Субота, 11 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2025, 11:07

Як пацвердзіць гатоўнасць лагера да работы на канікулах. Саўмін устанавіў парадак

Фота з архіва
Фота з архіва
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 3 студзеня нумар 6 зацвярджаецца парадак пацвярджэння гатоўнасці выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да работы ў перыяд канікулаў. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Зацверджаны парадак накіраваны на павышэнне даступнасці, якасці і бяспекі паслуг па арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей.

Так, арганізатар лагера пры падрыхтоўцы і пацвярджэнні гатоўнасці да работы ў перыяд канікулаў забяспечвае захаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы лагера, адпаведнасць яе складу і стану патрабаванням да бяспекі і якасці паслуг, камплектаванне лагера работнікамі згодна са штатнымі нарматывамі, праграмна-метадычнае забеспячэнне работы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адукацыі, аб фізічнай культуры і спорце, бесперашкодны доступ на тэрыторыю і ў будынкі лагера для ацэнкі яго адпаведнасці патрабаванням.

Пастановай таксама рэгулююцца дзеянні райвыканкамаў для пацвярджэння гатоўнасці лагераў да работы на канікулах.

Непасрэдна ж прыёмка лагера вядзецца рабочай групай не раней як за тры тыдні і не пазней як за сем каляндарных дзён да пачатку канікулаў, а ў адносінах да лагера ваенна-патрыятычнага профілю, што арганізуецца на базе воінскай часці, праводзіцца ў парадку, вызначаемым па ўзгадненні з Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам абароны, Міністэрствам адукацыі, аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) і Дзяржаўным пагранічным камітэтам.

Дзённыя лагеры, што арганізуюцца на базе агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама палатачныя перасовачныя лагеры лічацца прайшоўшымі прыёмку, калі ў заключэннях аб падрыхтоўцы адсутнічацюь заўвагі да ўмоў знаходжання дзяцей.

У выпадках, калі пры прыёмцы лагера да работы ў ім выяўлены парушэнні патрабаванняў да бяспекі і якасці паслуг, не пазней як за пяць каляндарных дзён да пачатку перыяду канікулаў арганізатар лагера ўстараняе даныя парушэнні і інфармуе аб гэтым падраздзяленні, што іх выявілі, орган, арганізацыю, якія забяспечваюць кантроль за ўстараненнем парушэнняў і паведамляюць аб гэтым у райвыканкам. Той у сваю чаргу забяспечвае ўнясенне звестак аб устараненні або неўстараненні парушэнняў у адпаведны раздзел заключэння аб гатоўнасці.

Заключэнне аб гатоўнасці зацвярджаецца кіраўніком райвыканкама і не пазней як за пяць каляндарных дзён да пачатку перыяду канікулаў у копіі накіроўваецца арганізатару лагера. Лагер, у якім не пазней як за пяць каляндарных дзён да пачатку канікулаў не ўстаранёны парушэнні, выяўленыя пры прыёмцы, лічыцца прызнаным не гатовым да работы ў перыяд канікулаў.

Дакументам прадастаўляецца права Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва даваць растлумачэнні па прымяненні зацверджанага парадку пацвярджэння гатоўнасці выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да работы ў перыяд канікулаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі