Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 верасня 2025, 16:31

Як дзяржава падтрымлівае сем'і пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей, расказалі ў Мінпрацы

Фота з архіва
Фота з архіва
8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як дзяржава падтрымлівае сем'і пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пры нараджэнні двайнят, трайнят і больш дзяцей прадугледжаны выплаты на кожнага з народжаных блізнят. Гэта аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці (10 БПМ - да 31 кастрычніка Br4877,2), на другога і наступных дзяцей (14 БПМ - да 31 кастрычніка Br6828,08), а таксама аднаразовая выплата на кожнае дзіця (2 БПМ - да 31 кастрычніка Br975,44).

Такім чынам, пры нараджэнні двайнят, калі гэта першыя дзеці ў сям'і, бацькі атрымаюць Br13,6 тыс., або 28 БПМ. Калі да нараджэння двайнят у сям'і ўжо было дзіця, то сума складзе Br15,6 тыс., або 32 БПМ.

У выпадку нараджэння трайнят, калі гэта першыя дзеці ў сям'і, дапамога бацькам складзе Br21,4 тыс., або 44 БПМ. Калі да нараджэння трайнят у сям'і ўжо было дзіця (дзеці), то сума складзе Br23,4 тыс., або 48 БПМ.

Акрамя таго, сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, што нарадзіліся адначасова да выканання дзецям узросту 3 гадоў, прадастаўляецца няня для догляду двайнят - у межах 20 гадзін у тыдзень, трайнят - да 40 гадзін у тыдзень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі