Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2024, 14:45

Як да "Дажынак" мяняюцца беларускія гарады? Расказваем на прыкладзе Маладзечна

Скрыншто відэа БЕЛТА
Скрыншто відэа БЕЛТА
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарады, дзе праходзяць "Дажынкі", змяняюцца, расцвітаюць. У 2011 годзе Рэспубліканскі фестываль прымаў горад Маладзечна. Каб дастойна арганізаваць свята, мясцовыя ўлады вывучалі вопыт Ліды, дзе "Дажынкі" праходзілі на год раней. Важна было разумець, на чым зрабіць акцэнт, чаму ўдзяліць увагу. У YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" мы раскажам на прыкладзе Маладзечна, як мяняюцца гарады да "Дажынак".

"Маладзечанцы вельмі любяць вадаёмы, якія зрабілі ў парку. Трэба сказаць і пра рэканструкцыю аб'ектаў. Наогул, за перыяд падрыхтоўкі "Дажынак" мы адрамантавалі 17 вуліц, больш за 240 дамоў. Дамы набылі светлую афарбоўку. Рэканструявалі і наш кінатэатр "Радзіма". Зрабілі вуліцу Прытыцкага пешаходнай. Цяпер мы яе называем "наш аблюбаваны Брадвей", - расказала старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Людміла Канановіч.

У 2011-м у Маладзечне быў адкрыты дзіцячы сад, спартыўна-забаўляльны цэнтр і амфітэатр.

"Для нас гэта было важна. Гэта і лядовая арэна, і басейн, і спартыўныя пляцоўкі, якія знаходзяцца на вуліцы, і боўлінг. Гэта аблюбаванае месца маладзечанцаў. Калі гаварыць пра амфітэатр, то гэта таксама доўгачаканы аб'ект. Таму што брэнд Маладзечна - гэта Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна". І нам патрэбна была такая пляцоўка, таму што мы праводзім фестываль штогадова", - адзначыла Людміла Канановіч.

Пра спартыўна-забаўляльны цэнтр і амфітэатр раскажам падрабязней. Праз 13 гадоў яны адыгрываюць важную ролю ў жыцці горада. Напрыклад, пляцоўка канцэртнай залы амфітэатра - 300 кв.м. Летам там кожную нядзелю, а то і часцей, праходзяць канцэрты.

"Наш любімы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" штогод сустракае ўсіх артыстаў беларускай эстрады. Гэта заўсёды значны форум у жыцці нашай краіны. Артысты беларускай эстрады заўсёды з радасцю прыязджаюць і выступаюць на сцэне нашага амфітэатра. Мы ганарымся, што на пляцоўцы выступалі і зоркі расійскай эстрады. Сярод расійскіх артыстаў запомніліся выступленні Міхаіла Шуфуцінскага, Надзеі Кадышавай, Ані Лорак, Рыгора Лепса", - расказала намеснік дырэктара ДУ "Палац культуры Маладзечна" Маргарыта Шытыка.
У спартыўна-забаўляльным цэнтры трэніруюцца больш за 400 дзяцей. Займаюцца баскетболам, валейболам, плаваннем і тэнісам.

"У аддзяленні баскетбола займаюцца 110 чалавек, у аддзяленні валейбола - 147, у аддзяленні гандбола - 170. Акрамя таго, што дзеці займаюцца рознымі відамі спорту, мы прадастаўляем паслугі насельніцтву. Гэта масавае катанне на лёдзе, наведванне басейна з элементамі аквапарку, лазня сухога пару, а таксама спартыўная зала. Праводзяцца розныя спаборніцтвы па міні-футболе, баскетболе, валейболе і гандболе", - адзначыла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУ "МАК СДЮШАР "Алімпік-2011" Марыя Клямяціч.
Была адрамантавана мясцовая дзіцячая бальніца. Было закуплена новае абсталяванне. У час "Дажынак" там пабываў Прэзідэнт. Дарэчы, у наступным годзе медыцынская ўстанова адзначыць сямідзесяцігоддзе.

"Самым важным для маладзечанцаў было тое, што пасля рэканструкцыі ў бальніцы маглі знаходзіцца мамы са сваімі дзеткамі. Раней такіх памяшканняў не было. А камфартабельныя палаты якраз такую магчымасць прадаставілі. Што вельмі запомнілася пасля наведвання кіраўніка дзяржавы, дык гэта пажаданне ўсім медыцынскім работнікам бальніцы захаваць тое, што зрабілі. Гэта такі добры пасыл, і мы стараемся ўсё гэта захаваць", - запэўніла Людміла Канановіч.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі