Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў навагоднюю ноч, з 31 снежня на 1 студзеня, будзе арганізавана работа грамадскага транспарту, уключаючы аўтобусы, тралейбусы, трамваі і метро. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Для зручнасці жыхароў і гасцей сталіцы з 00.00 да 5.00 будзе задзейнічана больш як 40 маршрутаў наземнага пасажырскага транспарту. Пры гэтым некаторыя змяненні закрануць асобныя маршруты. Так, адмяняецца рух аўтобусаў нумароў 83э, 76э, 114с і 151с, а колькасць машын на маршрутах нумар 130 і нумар 140 будзе скарочана. У той жа час маршрут нумар 134с прадоўжыць работу.
У першы дзень 2025 года з-за зніжэння пасажырапатоку з 6.00 да 14.00 не будуць курсіраваць аўтобусы нумар 51 і нумар 71, а таксама тралейбусы маршруту нумар 60. З 6.00 да 10.00 часова спыняць рух аўтобусы нумар 60 і нумар 194с, тралейбусы нумар 47 і нумар 51, а таксама трамвай нумар 4. З 8.00 да 11.00 будзе прыпынены рух аўтобусаў нумар 119с. Поўнасцю адмяняецца работа маршрутаў нумароў 66, 79 і 94с.
Работа метрапалітэна ў навагоднюю ноч будзе прадоўжана да 4.00. Выключэннем стануць станцыі "Кастрычніцкая", "Купалаўская" і "Няміга", якія будуць адкрыты да 4.15. Інтэрвал руху паяздоў з 00.00 да 4.00 складзе 6 мінут на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях, а на Зеленалужскай лініі - 8 мінут.
Сталічны метрапалітэн 31 снежня будзе працаваць па графіку пятніцы, а ў святочныя дні 1, 2, 4, 5, 6 і 7 студзеня - па раскладзе выхаднога дня.
Актуальная інфармацыя аб рабоце транспарту даступна на афіцыйных рэсурсах транспартных службаў.-0-