Фота з архіва
24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак дзеянняў для афармлення выхаднога для праходжання дыспансерызацыі нагадалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
Каб узяць такі выхадны, работніку трэба ўзгадніць з наймальнікам правядзенне дыспансерызацыі ў пэўную каляндарную дату (даты). На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнікам выдаецца загад аб вызваленні яго ад работы для праходжання дыспансерызацыі. Па выніках праходжання дыспансерызацыі работнік прадстаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў.
У Мінпрацы адзначылі, што Працоўны кодэкс гарантуе вызваленне ад работы для праходжання дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заработку. Колькасць дзён залежыць ад узросту: да 40 гадоў - 1 раз у 3 гады з захаваннем сярэдняга заработку; тым, хто дасягнуў 40 гадоў, - штогод 1 дзень з захаваннем сярэдняга заработку; работнікам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту (жанчыны з 53 гадоў, мужчыны з 58 гадоў) - 2 дні штогод.-0-