Алег Леган
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алегу Легану, паспяховаму інжынеру адной з дарожна-маставых арганізацый, было 49 гадоў, калі ён раптам вырашыў карэнным чынам змяніць сваё жыццё і стаць свяшчэннікам. "Я з той эпохі, калі пламбір каштаваў 28 капеек, а аблічча нашых гарадоў і вёсак было сціплым. Мы жылі ў свеце бязбожнасці: нас ніхто не адукоўваў, не расказваў пра Бога. Нават у Мінску ў гады майго малалецтва было толькі два дзеючыя храмы. Народ павярнуўся тварам да Бога, калі ўтварыўся Беларускі экзархат", - успамінае наш герой.
Гэты час стаў паваротным у лёсе мужа і жонкі Леганаў - Алег і яго жонка Ларыса, выпускніца музычнага вучылішча, павянчаліся. Сталі хадзіць у храм, ездзіць па святых месцах, спяваць на клірасе храма ў Маладзечанскім раёне. "Хадзілі ў царкву, як на работу. Службы прапускалі толькі па хваробе. У адзін цудоўны дзень у мяне з'явілася непераадольнае жаданне стаць свяшчэннікам. Я адчуваў, што здзейсню яго", - расказвае іерэй.
За дзясятак кіламетраў ад першага храма - другі, у Лыцавічах. Айцец Алег прызнаецца: тут прыхаджан не шмат. "90 працэнтаў тых, хто наведвае службу, - мясцовыя пенсіянеры і мінчане, якія купілі тут жыллё. Дзяцей маленькіх практычна няма, не бачу і іх маладых бацькоў, - гаворыць іерэй. - У 1990-я гады, калі дарослыя людзі звярнуліся да веры, мы прапусцілі духоўнае выхаванне дзяцей, асабліва народжаных да 2000-х. Калі дзіцяці не расказаць, што значыць царква, ён сам дзверы ў яе не расчыніць".
Яго прыход у Спягле - самы малалікі. Ды і ў самой вёсцы жыхароў засталося не больш за дзясятак. "А ў 1960-я менавіта Спягла было цэнтрам абшчыны, якая аб'ядноўвала прыходы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў. На богаслужэнне на Вялікдзень у храм Успення Прасвятой Багародзіцы прыходзіла да паўтары тысячы чалавек. Цяпер службу вяду толькі ў летні перыяд, усяго раз у месяц, - адзначае ён. - На богаслужэнне ў гэтым старадаўнім храме збіраюцца вернікі з Лыцавічаў і тыя, хто прыехаў на лета з горада. Храм жывы прыхаджанамі. Ён павінен працаваць для людзей".
Настаяцель царквы Святога Праведнага Іосіфа Абручніка Алег Леган - герой нашага праекта "Беларусы ў кадры". Мы пабывалі ў храмах, дзе праходзіць яго служэнне, і даведаліся шмат цікавага пра кожны з іх, а таксама пра тое, чаму гібель адзінага сына свяшчэннік лічыць праверкай ад Бога і на чым заснавана яго ўпэўненасць у тым, што праваслаўная царква на зямлі беларускай будзе заўсёды.
Кожны тыдзень у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА мы глядзім на свет вачамі простых беларусаў, якія шчыра любяць сваю справу, сям'ю і краіну. Усе нашы героі ўнікальныя, але іх аб'ядноўвае адно - вернасць сабе і зямлі, дзе яны жывуць.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Гэты час стаў паваротным у лёсе мужа і жонкі Леганаў - Алег і яго жонка Ларыса, выпускніца музычнага вучылішча, павянчаліся. Сталі хадзіць у храм, ездзіць па святых месцах, спяваць на клірасе храма ў Маладзечанскім раёне. "Хадзілі ў царкву, як на работу. Службы прапускалі толькі па хваробе. У адзін цудоўны дзень у мяне з'явілася непераадольнае жаданне стаць свяшчэннікам. Я адчуваў, што здзейсню яго", - расказвае іерэй.
Знаёмы бацюшка з Брэсцкай епархіі параіў звярнуцца ў канцылярыю іх епархіяльнага ўпраўлення. Там у шэрагу вясковых прыходаў патрэбны былі свяшчэннікі. "Прыехаў у Брэст, пагаварыў з уладыкам, які ў канцы размовы паглядзеў мне ў вочы і проста сказаў: "Звальняйся", - дзеліцца сваёй гісторыяй Алег Леган. З таго дня да пасвячэння прайшло ўсяго тры тыдні. Так у 49 гадоў ён атрымаў прыход у Кобрынскім раёне. Служэнне пачаў з нуля: у дзень прыезду нават не ведаў, дзе будзе начаваць. Далі прытулак добрыя людзі. Спачатку жыў адзін, а праз паўгода, калі ўладкаваўся, забраў жонку з дочкамі.
На першым месцы служэння сям'я Леганаў пражыла пяць гадоў. Паралельна настаяцель вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Сёння, праз 11 гадоў, свяшчэнніку Алегу Легану давераны тры праваслаўныя храмы ў Вілейскім раёне: у двух аграгарадках - Іжа і Лыцавічы, а таксама ў вёсцы Спягла. Дарэчы, у вясковым храме Святога Праведнага Іосіфа Абручніка ў Іжы захоўваецца ўнікальны абраз Божай Маці. "Гэта падарунак Мікалая ІІ, які выжыў у крушэнні поезда, у якім ехала царская сям'я. У знак Божай ласкі быў зроблены такі падарунак некалькім дзясяткам цэркваў", - расказвае настаяцель.
Расказваючы пра мясцовых прыхаджан, свяшчэннік адзначае: многія жыхары Лыцавічаў усынавілі сірот або ўзялі над імі апякунства. "Амаль палова навучэнцаў мясцовай школы - дзеці, ад якіх некалі адмовіліся іх родныя мамы і таты. У некаторых сем'ях выхоўваецца па двое-трое такіх дзяцей", - удакладняе свяшчэннік.
Айцец Алег стараецца жыць так, каб заставацца прыкладам для сваіх прыхаджан. "Людзі павінны бачыць, што іх свяшчэннік не страчаны ні для Бога, ні для іх. І гэта няпроста - напаследак гаворыць айцец Алег. - Аб сваім шчасці я ніколі не задумваўся. Напэўна, скажу словамі мітрапаліта Філарэта: "Мая радзіма - дзе я служу". І да іх дадам: маё шчасце там, дзе служу і жыву - сярод людзей, якім я нясу слова Божае".
Кожны тыдзень у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА мы глядзім на свет вачамі простых беларусаў, якія шчыра любяць сваю справу, сям'ю і краіну. Усе нашы героі ўнікальныя, але іх аб'ядноўвае адно - вернасць сабе і зямлі, дзе яны жывуць.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.