Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2024, 14:57

Іванец: усведамляць свой грамадзянскі выбар і ўклад у развіццё краіны трэба з юнага ўзросту

Андрэй Іванец
Андрэй Іванец
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З юнага ўзросту дзеці павінны ўсведамляць свой грамадзянскі выбар і ўклад у развіццё краіны, заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец у час рэспубліканскага семінара-нарады "Фарміраванне прававой культуры моладзі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы бачым, што наша моладзь даволі актыўная ў сацыяльна-грамадскім жыцці краіны. Адным з элементаў фарміравання грамадзяніна-патрыёта сваёй краіны з'яўляецца выхаванне прававой культуры. Сёння сумесна з усімі зацікаўленымі мы выбудоўваем даволі шырокую дзейсную сістэму прававой асветы", - расказаў Андрэй Іванец.

Паводле яго слоў, на працягу шэрага апошніх гадоў дастаткова паспяхова дзейнічае Беларуская рэспубліканская ліга дэбатаў, у якой студэнты розных спецыяльнасцей прымаюць удзел у абмеркаванні найбольш значных сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных задач, якія стаяць у нашай краіне, і выпрацоўваюць рашэнні камандным чынам. "Мы ўпэўнены, што гэта вельмі добрая форма ўключэння нашай моладзі ў дзяржаўную дзейнасць", - адзначыў міністр.
 
"У рамках узаемадзеяння з Цэнтральнай выбарчай камісіяй мы праводзім рэспубліканскую алімпіяду па выбарчым праве. Тым самым мы прыцягваем моладзь не проста да вывучэння нашага Асноўнага Закона, Канстытуцыі, у цэлым прававой інфармацыі, але і важнейшага права кожнага грамадзяніна - быць выбаршчыкам. І гэта таксама вельмі важны момант, - падкрэсліў Андрэй Іванец. - Сёння мы павінны выбудаваць сур'ёзную работу з грамадскімі арганізацыямі. Хацеў бы адзначыць, што Міністэрства адукацыі з 1 верасня разам з БРСМ і БРПА распрацавала новую вучэбна-адукацыйную праграму, пачынаючы з 2-га класа - "Я, мая сям'я, мая Радзіма". Гэта дзевяць штогадовых тэматычных заняткаў для кожнага класа. Для тых дзяцей, якія з'яўляюцца членамі грамадскіх арганізацый (БРСМ і БРПА. - Заўвага БЕЛТА). Фактычна гэта размова на сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя тэмы нашага жыцця. З самага юнага ўзросту мы ўключаем дзяцей у тое, каб яны ўсведамлялі не проста тое, што яны любяць сваю Радзіму, а каб усведамлялі свой грамадзянскі выбар і свой уклад у развіццё нашай краіны".

Удзельнікамі семінара-нарады сталі педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Яны абмяняюцца лепшымі практыкамі ў галіне павышэння прававой культуры моладзі па пытаннях выбарчага права.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі