Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 снежня 2024, 17:42

Іванец: сістэма адукацыі з'яўляецца магутным фундаментам падтрымкі нашай дзяржаўнасці

Андрэй Іванец. Фота з архіва
Андрэй Іванец. Фота з архіва
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма адукацыі з'яўляецца магутным фундаментам падтрымкі нашай дзяржаўнасці. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на XI З'ездзе Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важны аспект - тое, што наш з'езд праходзіць напярэдадні аднаго з самых важных грамадска-палітычных мерапрыемстваў - выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Упэўнены, што сістэма адукацыі з'яўлялася, з'яўляецца і будзе з'яўляцца магутным фундаментам падтрымкі нашай дзяржаўнасці і той палітыкі, якую праводзіць наш Прэзідэнт. Гэта вельмі важна, таму што сёння палітыка нашай дзяржавы поўнасцю адпавядае тым задачам, якія стаяць перад прафсаюзамі, - у цэнтры нашай увагі заўсёды знаходзіцца чалавек", - сказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што Міністэрства адукацыі сумесна з прафсаюзамі праводзіць маштабную работу па забеспячэнні прытоку маладых спецыялістаў у сістэму адукацыі, а таксама іх станаўлення. "Працуем мы і над заахвочваннем нашых заслужаных работнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне сістэмы адукацыі краіны. Таксама вялікую ўвагу ўдзяляем абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы нашых устаноў адукацыі, таму што ўсё гэта накіравана на самае галоўнае - на выхаванне і навучанне нашай моладзі", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Цяпер Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі - гэта буйнейшая галіновая прафсаюзная арганізацыя колькасцю больш за 571 тыс. чалавек. У пачатку гэтага года стартавала справаздачна-выбарная кампанія прафсаюза, у рамках якой больш за 6,8 тыс. камітэтаў давалі справаздачу па выніках работы за пяць гадоў перад членамі прафсаюза ўстаноў сістэмы адукацыі і навукі краіны. З'езд прафсаюза, які сабраў 400 дэлегатаў з усёй краіны, стаў завяршальным этапам гэтай кампаніі. Удзел у мерапрыемстве прынялі ганаровыя госці з ліку членаў рэспубліканскага Савета рэктараў, дзяржаўных органаў кіравання, міжнародных арганізацый, а таксама міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня ФПБ Юрый Сянько, старшыня Міжнароднага аб'яднання прафсаюзаў адукацыі і навукі Галіна Мяркулава і старшыня рэспубліканскага Савета рэктараў Вадзім Богуш.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі