Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2022, 16:06

Іванец: дзеці не павінны страчваць цікавасць да вучобы, заканчваючы 4 клас

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка праходзіць размеркаванне выпускнікоў факультэта пачатковай адукацыі, аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У мерапрыемстве прымае ўдзел міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Ён падтрымаў выпускнікоў, якія размяркоўваюцца на малую радзіму, каб прадоўжыць педагагічныя традыцыі свайго калектыву. Таксама ён адзначыў, што калі ўстановы адукацыі хочуць атрымліваць добрых спецыялістаў, то павінны ствараць для іх адпаведныя ўмовы.

Даючы наказ на дарогу маладым педагогам, Андрэй Іванец параіў ім не перагружаць вучняў пачатковай школы. "У дзяцей павінна быць дзяцінства, яны не павінны перагарэць, не павінны страціць цікавасць да вучобы, заканчваючы 4 клас", - падкрэсліў міністр.

Як адзначалася на мерапрыемстве, патрэбнасць у спецыялістах пачатковай адукацыі ў краіне вялікая. Усяго ў БДПУ паступіла 305 запытаў, 114 з іх - з Мінскай вобласці. Выпускаюцца ў бягучым годзе 103 чалавекі. Па мэтавым накіраванні размяркоўваюцца 44 студэнткі факультэта пачатковай адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі