Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 снежня 2024, 17:54

Іран атрымаў статус наглядальніка пры ЕАЭС

Фота АР
Фота АР
26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Ірану прадастаўлены статус дзяржавы - наглядальніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе. Такое рашэнне прынята 26 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ленінградскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У маі 2024 года Іран выказаў намер стаць наглядальнікам пры ЕАЭС. Такі статус прадастаўляецца дзяржаве, зацікаўленай ва ўзаемавыгадным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з ЕАЭС і яго ўдзельнікамі і збліжэнні прававога рэгулявання.

ЕЭК прааналізавала ўзаемадзеянне краін ЕАЭС з Іранам на прадмет эканамічнай мэтазгоднасці прадастаўлення апошняму статусу дзяржавы-наглядальніка і накіравала Ірану адказ аб зацікаўленасці разгледзець яго афіцыйны зварот. Ён паступіў у кастрычніку бягучага года і быў узгоднены ўсімі бакамі.

Канчатковае рашэнне аб прадастаўленні Ірану статусу наглядальніка прыняў Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет.

Прадстаўнікі краіны-наглядальніка маюць права ўдзельнічаць па запрашэнні ў пасяджэннях органаў ЕАЭС і самітах на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Цяпер статус дзяржавы - наглядальніка пры ЕАЭС таксама маюць Куба і Узбекістан.

Паміж Іранам і ЕАЭС таксама заключана пагадненне аб свабодным гандлі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі