Сцяг Аўторак, 17 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2025, 16:54

Інтэрактыўны даведнік для паступаючых у каледжы запусцілі ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі запусцілі інтэрактыўны даведнік для пачтупаючых у каледжы. Аб гэтым расказаў кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Талатай на прэс-канферэнцыі "Уступная кампанія-2025: атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі" ў Доме прэсы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сайце Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі мы размясцілі інтэрактыўны даведнік для тых, хто паступае ў каледжы Беларусі. Адкрываецца карта, на якой размешчаны пункты з каардынатамі ўсіх устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы і прафесійна-тэхнічнай, і сярэдняй спецыяльнай адукацыі", - адзначыў Аляксандр Талатай.

Паводле яго слоў, на сайце хутка можна даведацца пра ўсю цікавую для будучага абітурыента інфармацыю, у тым ліку па якіх спецыяльнасцях будзе ажыццяўляцца прыём у 2025 годзе і кантакты прыёмнай камісіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі