Фота з архіва
10 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. АДКБ - апора еўразійскай бяспекі, арганізацыя развіваецца, напаўняецца новымі задачамі, адпрацоўваюцца ўсемагчымыя варыянты развіцця абстаноўкі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, падводзячы вынікі праведзенага 9 снежня ў Маскве сумеснага пасяджэння Савета і 17-га пленарнага пасяджэння Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі гаварыць аб ролі Парламенцкай асамблеі АДКБ, то яе галоўнае прызначэнне - стварэнне прававых асноў для развіцця арганізацыі. Гэта ў першую чаргу падрыхтоўка мадэльных законаў, практычных рэкамендацый, на падставе якіх развіваецца і ўкараняецца праграма збліжэння і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў", - сказаў Ігар Сергяенка.
Паводле яго слоў, на праведзеным пасяджэнні абмяркоўваліся тры блокі мадэльных законаў і практычных рэкамендацый. "Першы датычыцца пытанняў інфармацыйнай бяспекі і адпрацоўкі пытанняў процідзеяння злачынствам у ваеннай сферы. Другі блок датычыцца пытанняў процідзеяння нелегальнай міграцыі і распрацоўкі канцэпцыі міграцыйнай бяспекі. Трэці блок - распрацоўка практычных рэкамендацый па процідзеянні масіраванай заходняй прапагандзе па прыніжэнні ролі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і скажэнні гістарычнай праўды".
Пры гэтым старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што распрацоўшчыкамі двух разгледжаных блокаў з'яўляецца беларускі бок. Так, праекты дакументаў, што датычацца процідзеяння незаконнай міграцыі, рыхтавала МУС Беларусі. Што датычыцца пытанняў, звязаных з барацьбой са скажэннямі гістарычнай памяці, то імі займаўся Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.
У сваю чаргу і беларускі бок выкарыстоўвае пэўныя навелы, якія распрацоўваюцца ПА АДКБ. Так, у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі знайшоў адлюстраванне блок пытанняў аб электаральным суверэнітэце. "Гэта важна, асабліва ў сённяшніх умовах, калі выбарчыя кампаніі з'яўляюцца інструментам дэстабілізацыі абстаноўкі ў любой краіне свету", - адзначыў Ігар Сергяенка.
"Акрамя таго, на пасяджэнні былі прыняты дзве заявы: адна з іх датычыцца сітуацыі на Блізкім Усходзе, другая - зварот да народаў дзяржаў - членаў арганізацыі і парламентарыяў краін свету, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне", - звярнуў увагу кіраўнік Палаты прадстаўнікоў.
"У цэлым за некалькі гадоў работы ПА АДКБ прыняты дзясяткі мадэльных законаў, рэкамендацый, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці. Акрамя таго, ідзе жывы абмен думкамі па бягучай абстаноўцы, своеасаблівы парламенцкі маніторынг ваенна-палітычнай абстаноўкі", - дадаў Ігар Сергяенка.-0-