Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб катэгорыях навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія могуць быць вызвалены ад падагульняючых іспытаў у школе, расказала кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах могуць быць вызвалены ад двух цэнтралізаваных экзаменаў па ўласным жаданні і ад аднаго цэнтралізаванага тэсціравання. Таксама могуць быць вызвалены пераможцы трэцяга абласнога (мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, якая праводзілася ў бягучым годзе. Гэта катэгорыя абітурыентаў за 5 дзён да завяршэння рэгістрацыі на іспыты павінна напісаць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі", - сказала Анжэла Кудаярава.
Таксама па жаданні ад падагульняючых іспытаў могуць быць вызвалены выпускнікі, якія вучыліся дома. "Праўда, у гэтым выпадку яны страчваюць магчымасць рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне, а значыць, не змогуць паступіць у гэтым годзе ў навучальную ўстанову, якая патрабуе сертыфікаты ЦТ", - дадала прадстаўнік Мінадукацыі.
Анжэла Кудаярава нагадала, што навучанне дома для навучэнцаў можа быць арганізавана толькі па медыцынскіх падставах, пералік захворванняў вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя.-0-