Фота з архіва
25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 26 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па ўсходзе рэспублікі магчымы ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы месцамі прагназуюцца моцны снег, завея, у асобных раёнах слабы галалёд. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, уначы і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі моцны парывісты.
Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць нуль - мінус 6 градусаў, па паўднёвым захадзе 7-11 градусаў марозу. Удзень максімальная тэмпература паветра чакаецца нуль - плюс 5 градусаў.
Сіноптыкі папярэдзілі аб аранжавым узроўні небяспекі на бліжэйшыя дні. Так, уначы і раніцай 26 снежня ў многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. У дзённы час 27 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. 28 снежня ў многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, па захадзе месцамі да 24 м/с.-0-