Сцяг Пятніца, 5 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2024, 19:27

ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца 27-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку, Наваполацку

Фота з архіва
Фота з архіва
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы" адбудзецца 27-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку, Наваполацку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У дні правядзення форуму адбудуцца выставачныя і прэзентацыйныя мерапрыемствы, секцыйныя пасяджэнні, мерапрыемствы культурнай праграмы. Запланавана сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў дзвюх краін, пленарнае пасяджэнне ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве, камерцыйных кантрактаў і іншых дакументаў на ўсіх пляцоўках форуму.

Арганізатары форуму - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі