Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйныя нямецкія СМІ зусім не спраўляюцца з аб'ектыўным і ўсебаковым асвятленнем падзей. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў намеснік старшыні Таварыства германа-расійскай дружбы Торстэн Рэксін.
"Сёння ні ў Еўропе, ні ў Германіі няма абсалютна ніякага ўяўлення аб тым, якая ж роля ім адведзена ў сусветнай палітыцы. Бязладнасць пануе і ў сродках масавай інфармацыі - тэмы, якія абмяркоўваюцца ў розных ток-шоу, ужо нікому не цікавыя. Такі стан спраў прывёў да таго, што пасля пачатку пандэміі ў 2020 годзе ў Германіі стала фарміравацца ценевая медыйная платформа", - сказаў Торстэн Рэксін.
Паводле слоў грамадзяніна Германіі, журналісты стараліся вырвацца з-пад націску і стваралі свае інфармацыйныя каналы. Для гэтага, у прыватнасці, выкарыстоўваўся Telegram і іншыя альтэрнатыўныя платформы. "За апошнія пяць гадоў з'явілася вельмі шмат новых форм і фарматаў распаўсюджвання інфармацыі, якія па ўзроўні ахопу аўдыторыі пакуль яшчэ недацягваюць да буйных СМІ", - адзначыў ён.
Разам з тым, канстатаваў Торстэн Рэксін, буйныя дзяржаўныя СМІ нібыта змовіліся маўчаць аб усіх праблемах, якія існуюць у краіне. "Гэта проста вар'яцтва. У Германіі мы плацім абавязковую абаненцкую плату за радыё і тэлебачанне. Гэта мільярды еўра з кішэней простых падаткаплацельшчыкаў. Вось толькі свае галоўныя функцыі - аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей - гэтыя сродкі масавай інфармацыі зусім не выконваюць. Гэта вялікая праблема, і людзі ў Германіі вельмі расчараваны такой сітуацыяй", - расказаў ён.
Таксама Торстэн Рэксін абазначыў, што ў нямецкіх СМІ няма поўнай інфармацыі пра Беларусь, пра тое, як жыве народ, як развіваецца краіна, на жаль, акцэнты робяць на тым, што выгадна ўладзе.
"У нямецкіх СМІ Беларусь прадстаўляюць як супольніка расійскага прэзідэнта. Не Расіі, а асабіста Уладзіміра Пуціна. Гэта той выпадак, калі ўся Расія зводзіцца да аднаго толькі Пуціна. Калі нямецкія СМІ пішуць пра Беларусь, яны таксама акцэнтуюць увагу толькі на асабе Аляксандра Лукашэнкі. Для іх ён адзіны чалавек, які рэальна існуе ў краіне. Пра сітуацыю ў эканоміцы Беларусі ў нямецкіх газетах не пішуць", - сказаў Торстэн Рэксін.
Грамадзянін Германіі адзначыў, што Беларусь нядаўна прадоўжыла бязвізавы ўезд для грамадзян Еўропы, але ні ў адным нямецкім СМІ аб гэтым не сказалі ні слова: "Гэта проста дзікасць нейкая. Для аўтараў палітычных ток-шоу, а таксама для журналістаў вядучых СМІ такой краіны, як Беларусь, нібыта не існуе".
"Толькі вось звычайныя грамадзяне Германіі ведаюць, а некаторыя яшчэ і памятаюць, якія цесныя адносіны яны падтрымлівалі з беларускім народам. Мы ведаем, што пасля развалу СССР Беларусі, як і ўсім былым савецкім рэспублікам, было вельмі цяжка падняць эканоміку з каленяў і адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. Нашы краіны падтрымлівалі адносіны на ўзроўні грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх ініцыятыў і гарадоў-пабрацімаў. Некаторыя кантакты захаваліся да гэтага часу", - падкрэсліў ён.-0-