Сцяг Чацвер, 26 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2022, 17:16

Грамадзяне могуць азнаёміцца ва ўчастковых камісіях са звесткамі ў спісах удзельнікаў рэферэндуму

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 11 лютага ўчастковыя камісіі прымаюць грамадзян для азнаямлення са звесткамі ў спісах удзельнікаў рэферэндуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

"Кожны грамадзянін можа прыйсці на ўчастак для галасавання і паглядзець, ці правільна ўнесены даныя аб ім. Зрабіць гэта можна з 17.00 да 19.00 у будныя дні і з 12.00 да 14.00 у суботу", - адзначылі ў ЦВК.

Акрамя таго, цяпер ідзе афармленне і рассылка грамадзянам паведамленняў аб часе і месцы галасавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі