Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2024, 10:04

Гінчук: якасць адукацыі забяспечваецца ў першую чаргу педагогам, які ўмее матываваць

Фота з архіва
Фота з архіва
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць адукацыі забяспечваецца ў першую чаргу педагогам-прафесіяналам, які добра ведае свой прадмет, умее матываваць. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" заявіла прарэктар па метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія адукацыі" Валянціна Гінчук.

"Паняцце "якасць адукацыі" вельмі комплекснае. Яно ўключае ў сябе вельмі шмат крытэрыяў і паказчыкаў. Суадносіны тых ведаў і ўменняў, якія атрымліваюць вучні, і адукацыйных стандартаў - гэта толькі адзін з крытэрыяў якасці адукацыі. Мы сёння канстатуем факт, што ў нас якасць адукацыі забяспечваецца не толькі ў сталічных школах, мы глядзім і на абласны, і на раённы ўзроўні. У нас ёсць зорачкі, таленты, адораныя дзеці ў розных рэгіёнах, таму што якасць адукацыі забяспечваецца ў першую чаргу педагогам-прафесіяналам, які добра ведае свой прадмет, які ведае методыку і псіхалагічныя асаблівасці вучняў, які ўмее іх матываваць да вывучэння прадмета ў тым ліку на больш глыбокім узроўні", - сказала Валянціна Гінчук.

Нядаўна беларуская каманда вучняў прывезла лепшы рэзультат у гісторыі краіны з 65-й Міжнароднай матэматычнай алімпіяды ў Вялікабрытаніі, заваяваўшы пятае каманднае месца ў свеце сярод 109 краін, а таксама чатыры залатыя медалі і два бронзавыя ў асабістым заліку. Былі перамогі і па іншых вучэбных прадметах. "Вядома, такімі вынікамі міжнародных алімпіяд мы вельмі ганарымся", - дадала прарэктар.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі