Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2024, 15:05

Гігін расказаў аб унікальных экспанатах выставы "Кнігі ў дар Прэзідэнту"

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення РДГА "Беларускае таварыства "Веды", генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў аб ідэі стварэння і ўнікальных экспанатах выставы "Кнігі ў дар Прэзідэнту", якая ідзе па маршруце рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства".

Паводле слоў Вадзіма Гігіна, ідэя выставы "Кнігі ў дар Прэзідэнту" ўзнікла па ходзе сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. "На адной з сустрэч у абмеркаванні кіраўнік дзяржавы спаслаўся на кнігу, якую чытаў на той момант. Гэта былі "Лекции по русской истории" В.В. Ключэўскага. Тады і ўзнікла ідэя з выставай. Наталля Эйсмант яе актыўна падтрымала. Каб тыя кнігі, якія дарылі Прэзідэнту важныя і знакавыя людзі, часта з надпісамі і візіткамі, выставіць і паказаць. Таму што тое, якую кнігу дораць, каму дораць, што пры гэтым пішуць - за ўсім гэтым раскрываецца духоўны свет чалавека. І на самай справе праз гэта мы бачым эпоху", - падкрэсліў ён.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі ўпэўнены, што 30-годдзе прэзідэнцтва - гэта не толькі здзяйсненні ў эканоміцы і палітыцы. "Гэта і вельмі сур'ёзнае духоўнае развіццё нашай краіны, духоўнае развіццё самога Прэзідэнта як лідара нацыі. На выставе людзі могуць убачыць, напрыклад, надпіс, які зрабіў Яўген Максімавіч Прымакоў Мікалаю Лукашэнку пра яго бацьку. Можна ўбачыць Каран, падораны Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, і фатаграфію, зробленую ў момант уручэння падарунка. Ёсць і кнігі, якія дарылі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, грамадскія дзеячы, журналісты і інш. Мы паказваем усю гісторыю суверэннай Беларусі праз кнігу, і чалавек у гэта ўключаецца", - абазначыў Вадзім Гігін.

Удзельнікі размовы адзначылі жывы і станоўчы водгук на праект. "Як кажуць, гэта выстава на "Марафоне адзінства" карыстаецца вялікай папулярнасцю. Паверце, бываюць моманты, калі чалавек проста шчаслівы. Калі прыходзяць экскурсійныя групы, маладыя і пажылыя людзі разглядаюць гэтыя шэдэўры, а гэта сапраўды кніжныя шэдэўры, проста душа радуецца", - рэзюмаваў Вадзім Гігін, зрабіўшы анонс новых праектаў ад Нацыянальнай бібліятэкі для рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі.

22 і 23 лістапада выставу можна будзе наведаць у Магілёве, а 29 і 30 лістапада магчымасць убачыць экспанаты будзе ў жыхароў Віцебска, дзе ў гэтыя дні будзе праходзіць "Марафон адзінства".

Як расказалі арганізатары, у Магілёве стартуюць новыя праекты Марафону - "Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт" і "Веды без межаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі