Сцяг Нядзеля, 25 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2019, 15:45

Гашэнне маркі да 100-годдзя сістэмы аховы здароўя і 60-годдзя РНПЦ анкалогіі адбылося ў Мінску

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія памятнага гашэння мастацкай паштовай маркі "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава. Жыццё вартае таго, каб за яго змагацца" адбылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выпуск прымеркаваны да 100-годдзя нацыянальнай сістэмы аховы здароўя і 60-годдзя РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава - вядучай анкалагічнай і самай вялікай медыцынскай установы Беларусі. Цэнтр з'яўляецца лаўрэатам міжнароднай прэміі "Еўрапейская якасць", прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне".

У аснове маркі - эмблема РНПЦ. Тыраж - 40 тыс. Паштовая прадукцыя выканана на высокім паліграфічным узроўні, з прымяненнем сучасных тэхналогій.

Паштовы выпуск падкрэслівае значнасць і запатрабаванасць адной з самых важных прафесій ва ўсім свеце - прафесіі ўрача.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка напярэдадні Дня медыцынскага работніка (16 чэрвеня) пажадаў супрацоўнікам РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава прадаўжаць маштабныя навуковыя даследаванні, удасканаленне аказання дапамогі анкалагічным пацыентам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі