Фота з архіва
9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю падвёў вынікі гарачай лініі па пытаннях развіцця гарадоў-спадарожнікаў Мінска (Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль, Рудзенск), Брэста (Жабінка), Гродна (Скідзель). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.
Звароты аб недахопах спецыялісты ведамства прымалі на мінулым тыдні. На кароткі нумар 191, а таксама ў чат-бот тэлеграм-канала ведамства прынята больш за 60 зваротаў.
Асноўныя нараканні грамадзян выказаны наконт нездавальняючай арганізацыі транспартных зносін (аўтобусы, маршрутныя таксі) як унутры саміх гарадоў-спадарожнікаў, так і з горадам-цэнтрам. Па гэтай тэматыцы паступіла каля паловы паведамленняў. Жыхары скардзіліся на недастатковую колькасць маршрутаў аўтобусаў і маршрутных таксі, у гадзіны пік транспарт не можа ўмясціць усіх жадаючых, з гэтай прычыны людзі спазняліся на работу ці вучобу.
Пры гэтым больш за ўсё скаргаў на транспартнае абслугоўванне паступіла са Смалявіч і Фаніпаля.
Акрамя таго, для жыхароў Фаніпаля найбольш вострымі аказаліся пытанні своечасовага ўключэння сістэмы ацяплення і ажыццяўлення добраўпарадкавання (у тым ліку ўтрымання і рамонту тратуараў, дарог, паркаў) у горадзе. У ліку іншых паведамленняў - скаргі на адсутнасць гарадской лазні ў Дзяржынску, нездавальняючае водазабеспячэнне ў Лагойску, адсутнасць магазінаў крокавай даступнасці ў Смалявічах і Фаніпалі. Таксама былі звароты з горада-спадарожніка Брэста - Жабінкі.
Паведамленні, якія паступілі, накіраваны для разгляду і прыняцця мер у Мінскі і Брэсцкі абласныя выканаўчыя камітэты. Усе звароты застаюцца на кантролі ў КДК.-0-