20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускаму пратэзна-артапедычнаму аднаўленчаму цэнтру трэба працаваць над імпартазамяшчэннем. Аб гэтым журналістам заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час наведвання цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раман Галоўчанка адзначыў, што навука рухаецца да стварэння паўнацэнных штучных канечнасцей, якія максімальна выконвалі б функцыі натуральных органаў. "Тут мы пакуль, напэўна, недапрацоўваем. Хоць у прынцыпе ў нас ніколі не займаліся такімі даследаваннямі. Але ёсць у Расійскай Федэрацыі і камерцыйныя кампаніі, і даследчыя цэнтры, якія займаюцца такімі глыбокімі даследаваннямі. Таму трэба максімальна з імі ўстанаўліваць і ўмацоўваць кааперацыю", - сказаў Раман Галоўчанка.
Кіраўнік урада адзначыў, што ніякіх праблем з выкананнем сацыяльных функцый у прадпрыемства не ўзнікае: "Бюджэт усіх узроўняў - рэспубліканскі і мясцовы - у гэтым годзе накіруе больш за Br50 млн на забеспячэнне людзей з абмежаванымі здольнасцямі рознымі матэрыяльнымі сродкамі - ад палак да крэслаў".

Акрамя таго, лічыць Раман Галоўчанка, пратэзнаму цэнтру трэба працаваць над імпартазамяшчэннем. "У складаных вырабах пакуль доля імпартных складнікаў невялікая. Скажу так: чым складанейшы выраб, тым большая доля імпартных складнікаў. Некалі гэта было прымальным, але цяпер па зразумелых прычынах тут таксама трэба займацца імпартазамяшчэннем. Але зноў жа разумным. Таму задач шмат у прадпрыемства. У бліжэйшы час яны будуць трансфармаваны ў адпаведныя бізнес-планы і праекты", - дадаў ён.-0-
Фота Мікалая Пятрова