11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння будзе пераважаць воблачнае надвор'е, па поўдні ў многіх раёнах пройдзе дождж, мокры снег, снег. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра складзе мінус 3 - плюс 2 градусы. У Брэсце, Гродне і Гомелі прагназуецца 0-2 градусы вышэй за нуль, у Мінску - мінус 1 - плюс 1 градус, у Віцебску і Магілёве - 0-2 градусы са знакам мінус. Высокая верагоднасць ападкаў у Брэсце і Гомелі (60-80 працэнтаў).-0-