Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі форум маладых адвакатаў Беларусі адбудзецца ў Мінску 13 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
У рабоце форуму прымуць удзел больш як 150 маладых адвакатаў краіны, прадстаўнікі Саюза маладых адвакатаў Расіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных грамадскіх арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі.
Праграмай прадугледжаны пленарная частка "Ганаруся тым, што я адвакат", прэзентацыя праектаў у галіне прававой асветы ў сферы выбарчага заканадаўства, выступленні пераможцаў конкурсу "Адвакатура будучыні" і другога рэспубліканскага конкурсу прамоўніцкага мастэрства, адкрыты дыялог.
Будуць працаваць секцыі для студэнтаў, маладых адвакатаў і дыскусійная пляцоўка для лідараў маладзёжных структур Беларусі.
Мэта форуму - абмен вопытам паміж маладымі адвакатамі па актуальных пытаннях адвакацкай дзейнасці, фарміраванне сучаснага іміджу адвакатуры, а таксама развіццё супрацоўніцтва з маладзёжнымі арганізацыямі.
На форуме маладыя адвакаты краіны, нядаўна прынятыя ў тэрытарыяльныя калегіі, урачыста прынясуць прысягу.
На першым форуме маладых адвакатаў Беларусі, які адбыўся ў сакавіку мінулага года, прысутныя абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю маладых адвакатаў, а таксама развіццё адвакатуры ў цэлым.-0-