Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2024, 13:01

Эксперт БІСД: Беларусь і Расія змаглі рэалізаваць вышэйшы фармат інтэграцыі - саюзніцтва

Вольга Лазоркіна. Скрыншот відэа
Вольга Лазоркіна. Скрыншот відэа
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія змаглі рэалізаваць вышэйшы фармат інтэграцыі - саюзніцтва. Такое меркаванне выказала аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вольга Лазоркіна ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

Акрамя таго, што ў Саюзнай дзяржаве бакі распрацоўваюць мадэль эканамічнай інтэграцыі, сучасныя абставіны дыктуюць і новыя, не менш значныя задачы. "Мы сёння не проста эканамічныя мадэлі распрацоўваем. Мы распрацоўваем мадэлі палітычнай, культурна-гуманітарнай інтэграцыі", - падкрэсліла Вольга Лазоркіна.

"Беларусі і Расійскай Федэрацыі ўдалося даказаць, што гэтыя адносіны могуць быць узаемавыгаднымі, паважлівымі, і кіруемся мы мэтазгоднасцю для таго і іншага боку, - прадоўжыла эксперт. - І цяпер складана сказаць, хто каму патрэбны больш. Нам патрэбна Расійская Федэрацыя, і Расійскай Федэрацыі гэтак жа патрэбна Рэспубліка Беларусь". Прычым гэта ўзаемная запатрабаванасць, паводле слоў эксперта, не толькі ў частцы эканамічнага супрацоўніцтва.

"Вельмі важна ідэалогія. Аднадумства на сённяшні дзень - гэта вельмі важны кампанент будучай шматпалярнасці. Яшчэ і гэта пытанне вырашаецца ў рамках нашага аб'яднання", - сказала Вольга Лазоркіна. Яна звярнула ўвагу, што Беларусь і Расія змаглі рэалізаваць вышэйшы фармат інтэграцыі - саюзніцтва, што на постсавецкай прасторы не ўдалося практычна нікому. Ды і ў свеце такіх прыкладаў вельмі мала.

Вядома, калі заходзіць размова аб інтэграцыі і яе эфектыўнасці, усім хочацца мець нейкія канкрэтныя вынікі, пацверджаныя лічбамі. "Але сёння перад Саюзнай дзяржавай стаіць больш важная задача, - пераканана эксперт. - І гэтыя моманты нават больш прыярытэтныя, чым эканамічнае супрацоўніцтва". Гэта, паводле яе слоў, удзел у фарміраванні таго новага светаўладкавання, якое выбудоўваецца цяпер, і Беларусі важна заняць у ім сваё месца, а "не прыйсці потым і атрымліваць крошкі з нечага стала".

Безумоўна важна для Саюзнай дзяржавы знайсці сваё месца ў сістэме міжнародных адносін, атрымаць міжнародную суб'ектнасць, лічыць эксперт. Аб гэтым неаднаразова гаварылі і прэзідэнты Беларусі і Расіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі