Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2025, 15:29

Эйсмант: Лукашэнка прыме ўдзел у сустрэчы лідараў краін СНД у снежні

Наталля Эйсмант. Фота з архіва
Наталля Эйсмант. Фота з архіва
10 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка абавязкова прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД у снежні. Такую заяву зрабіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў краін Садружнасці ў Душанбэ, перадае ТАСС.

"Гэта (удзел Аляксандра Лукашэнкі ў нефармальнай сустрэчы лідараў дзяржаў СНД. - Заўвага БЕЛТА) традыцыя, якой шмат гадоў. Як паступіць запрашэнне, мы абавязкова яго прымем", - адзначыла Эйсмант.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Душанбэ ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў у вузкім складзе запрасіў лідараў дзяржаў СНД на нефармальны саміт у Санкт-Пецярбургу ў канцы снежня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі