Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 снежня 2024, 16:58

ЕАЭС уводзіць адзіную сістэму мытнага транзіту з трэцімі краінамі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Лідары краін Еўразійскага эканамічнага саюза 26 снежня па выніках саміту ў Ленінградскай вобласці падпісалі пагадненне аб адзінай сістэме мытнага транзіту ЕАЭС і трэцяга боку (трэціх бакоў), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне было падрыхтавана для стварэння спрыяльных умоў у час перавозак тавараў праз мытную граніцу ЕАЭС і мытныя граніцы трэціх бакоў, а таксама для павышэння ўзроўню бяспекі трансгранічных паставак.

У дакуменце вызначаны фундаментальныя прававыя асновы для заключэння асобных міжнародных дагавораў ЕАЭС з трэцімі краінамі аб стварэнні адзінай транзітнай сістэмы.

Плануецца прымяненне адзінай транзітнай дэкларацыі ў выглядзе электроннага дакумента, выкарыстанне адзінага забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных пошлін, прымяненне асобных спецыяльных спрашчэнняў, навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак тавараў, узаемнае прызнанне рашэнняў, прынятых мытнымі органамі, і вынікаў правядзення мытнага кантролю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі