Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 верасня 2025, 11:53

ДПК: за суткі праз літоўскі "Мядзінінкай" у ЕС прайшло 13 працэнтаў фур ад нормы

Фота з архіва
Фота з архіва
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі праз літоўскі "Мядзінінкай" у ЕС прайшло ўсяго 13 працэнтаў фур ад нормы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў в прэс-службе Дзяржпарганкамітэта.

Найбольшая колькасць грузавікоў знаходзіцца перад літоўскім пагранпераходам "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") - 350 фур. Па гэтым маршруце ў ЕС прайшло ўсяго 13 працэнтаў фур ад нормы.

Больш за 330 адзінак грузавога транспарту фіксуецца перад "Шальчынінкаем" ("Беняконі"), яго супрацоўнікі аформілі 20 працэнтаў велікагрузаў.

За 24 гадзіны кантрольныя службы польскага пункта пропуску "Кукурыкі" ("Казловічы") аформілі 69 працэнтаў аўто ад нормы.

Уезду ў польскі "Цярэспаль" ("Брэст") па стане на 10.00 чакаюць 1150 легкавушак і 10 аўтобусаў. За суткі яго кантрольныя службы прынялі 46 працэнтаў аўто з Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі