Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2025, 10:57

ДПК: у чарзе на ўезд у ЕС знаходзіцца амаль 5,8 тыс. грузавых і легкавых аўтамабіляў

Фота з архіва
Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чарзе на ўезд у ЕС знаходзіцца 5790 грузавых і легкавых аўтамабіляў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.

Перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" ("Брэст") фіксуецца 606 адзінак аўто і 15 аўтобусаў. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю толькі 38 працэнтаў аўто ад нормы.

Па стане на 10.00 уезду ў краіны ЕС чакаюць 5185 фур. Менш за ўсё грузавікоў за суткі прынялі ў літоўскім "Мядзінінкаі" ("Каменны Лог") - 6 працэнтаў транспарту ад нормы. Праз пункт пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") у Літву прайшло больш за 24 працэнты велікагрузаў.

Кантрольныя службы пункта пропуску "Кукурыкі" ("Казловічы") прынялі 40 працэнтаў фур, у чарзе ў Польшчу знаходзяцца 3145 грузавікоў.

Уезду ў Латвію праз пункт пропуску "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") чакаюць 810 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода прапусцілі на сваю тэрыторыю 10 працэнтаў аўто ад нормы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі